Дарога цішыні

“Дарога цішыні” – гэта пешы маршрут, які пачынаецца ў Івянцы і пралягае па адгор’і Мінскага ўзвышша, жывапіснаму ландшафту цэнтральнай і паўночна-заходняй Беларусі, праз неабсяжныя прасторы залацістых палёў, хваёвых і ліставых лясоў, а таксама праз невялікія вёскі, якія яскрава адлюстроўваюць гісторыю і сялянскі быт Беларусі. Заканчваецца маршрут у Ракаве. Тут гарманічна змяшалася прырода і гісторыя, людзі і створаныя імі помнікі, сюды здаўна імкнуцца аматары адпачыць на прыродзе, дакрануцца да мінулага, раскіданага па тутэйшых навакольных мясцінах. “Дарога цішыні” – гэта сапраўдная магчымасць адпачыць ад гукаў і шуму вялікіх гарадоў, пабыць у цішыні, сам насам ці толькі з роднымі і каханымі.
“Дарога цішыні” складаецца з Паўднёвай і Паўночнай сцежкі. Вандроўнік можа самастойна выбраць адзін з накірункаў, Паўднёвы ці Паўночны. Кожная сцежка мае працягласць каля 40 км, якія можна прайсці за два або тры дні.  На працягу сцежак усталяваны інфармацыйныя стэнды, якія пазнаёмяць вас з гісторыяй і рознымі славутасцямі вёсак, а таксама з жывёламі і раслінамі леса. Як Паўночная, так і Паўднёвая сцежкі прамаркіраваныя ўказальнікамі, якія дапамогуць рухацца ў патрэбным накірунку. Не згубіцца ў дарозе дапаможа таксама GPS-трэк, які вы можаце спампавать з дапамогай куар-кода на гэтым інфармацыйным стэндзе і на сайце.

Паўднёвая сцежка

Чырвоным колерам на карце пазначана Паўднёвая сцежка, якая праходіць па нізіне знакамітай Налібоцкай пушчы, цягнецца далінаю рэчкі Волмы праз розныя населеныя пункты сярод якіх Замасцяны, Шыкуці, Рочавічы, Курачкі, Вірлавічы, Залатары, Валмэчка, Волма, Янкоўцы, Хімарады, Душкава, Выганічы. Амаль усе вёскі знаходзяцца ва ўзгорыстай мясцовасці і, прайшоўшы па гэтай сцежцы, вы можаце адчуць сябе крышку ў Карпатах.

Паўночная сцежка

У адрозненне ад Паўднёвай, Паўночная сцежка, пазначаная сінім колерам на карце, амаль цалкам праходзіць праз лес і ўздоўж Іслачы. Аматары прыроды і тыя, хто хацеў бы застацца сам насам з лесам, назіраць і слухаць за яго жыццём, абавязкова павінны прайсці па Паўночнай частцы “Дарогі цішыні”.

Меню